«Схаваныя рэпрэсіі»: як у Беларусі працягваюць пераследаваць людзей і абыходзіць тэрміны даўніны
Беларусаў працягваюць затрымліваць і судзіць з палітычных матываў, хоць фармальна тэрмін даўніны многіх артыкулаў скончыўся. Юрыстка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Святлана Галаўнёва ў каментары «Радыё Свабода» распавяла, што ўлады змянілі тактыку: замест гучных палітычных працэсаў пераслед стаў менш заўважным, але не спыніўся.
«Мы кожны месяц фіксуем затрыманьні і суды. Людзей затрымліваюць па-ранейшаму рэгулярна, але без вялікіх крымінальных справаў у судзе, без гучных прысудаў і паказальных справаў. Рэпрэсіі не слабеюць — яны перайшлі ў фармат схаванага і сістэматычнага ціску».
Асобна юрыстка звяртае ўвагу на пераслед за каментары і публікацыі ў інтэрнэце. У такіх выпадках улады выкарыстоўваюць асаблівасць трактоўкі заканадаўства: калі публікацыя не выдаленая, можа лічыцца, што «злачынства» працягваецца.
«То бок можна прыцягнуць да адказнасьці за камэнтар ці публікацыю, зробленыя 5 ці 10 гадоў таму».
Пры гэтым юрыстка адзначае, што збіраць інфармацыю пра новыя выпадкі пераследу становіцца ўсё цяжэй: улады робяць усё, каб рэпрэсіі заставаліся менш прыкметнымі для грамадства.